У Смаргоні прайшла акцыя прысьвечаная 80-ым угодкам зь дня нараджэньня Расьціслава Лапіцкага. На адным з будынкаў быў вывешаны бел-чырвона-белы сьцяг. Актывісты смаргонскай апазыцыі расклейвалі ў горадзе ўлёткі, у якіх быў разьмешчаны тэкст з улёткаў самога Расьціслава Лапіцкага з заклікам да ўсіх неабыякавых беларусаў, а перадусім да моладзі, годна стаяць за сваю справу, не губляць сумленьня ды змагацца супраць тых, хто сьлепа верыць у падман камунізму.