Сморгонь.org | Наш город | Погода | Расписание поездов | Карты | Фото | Форумы | ЧАТ | Почта | Гороскоп
Сегодня 5 июля 2008

"НЕ Чарнобылю ХХІ стагодзьдзя!!!"

Новости Беларуси | Прэс-група Моладзі БНФ | 9 мая 2008     
У Смаргоні, як і ва ўсёй краіне, распачалася кампанія "Беларусь без АЭС з расейскімі рэактарамі". Тэма неабходнасці пабудовы на тэрыторыі Беларусі атамнай электрастанцыі шырока абмяркоўвалася і экспэртамі падчас правядзеньня круглых столоў у сядзібе Партыі БНФ, і інтэрнэт-карыстальнікамі на форумах. Асноўнымі слёганамі сёлетняга Чарнобыльскага шляху сталі "НЕ расейскай АЭС у Беларусі" і "НЕ будаўніцтву АЭС без належнага грамадзкага кантролю і экспэртызы", што яскрава сьведчыць пра актуальнасьць тэмы. Але большасьць экспертаў лічаць, што АЭС патрэбна, толькі яе будаўніцтва не павінна ажыцьцяўляцца расійскімі фірмамі. Смаргонскія ж актывісты Моладзі БНФ выступаюць катыгарычна супраць будаўніцтва АЭС па любых тэхналогіях.

Адзін з аўтараў ідэі, сябра рады Моладзі БНФ Антон Каліноўскі лічыць, што кампанія атрымае падтрымку як сярод дэмакратычна настроенай моладзі, так і сярод моладзевых палітычных арганізацыяў:
"Атрыбутыка будзе кідкай і заўважнай, такой якую любіць моладзь. Але кампанія "За беларускую АЭС без расейскіх рэактараў" - гэта ня толькі атрыбутыка. Мы будзем ладзіць збор подпісаў супраць будаўніцтва расейскай АЭС на Беларусі, арганізоўваць тэматычныя дыскусійныя клюбы і грамадзкія абмеркаваньні праблемы. Спадзяемся далучыць да кампаніі як мага больш людзей".

Як паведаміў старшыня Смаргоньскай суполкі Моладзі БНФ Зьміцер Бяляеў:
"Мы распачынаем кампанію супраць будаўніцтва АЭС ў нашым рэгіёне. Моладзь БНФ Смаргоні плянуе правесьці агітацыйную кампанію па распаўсюдзе ўлётак, налепак, заплянаваны шэраг вулічных акцыяў. Галоўная мэта нашай кампаніі - праінфармаваць людзей, бо шмат жыхароў нашага карю ня ведаюць пра пляны будаўніцтва. Трэба зазначыць, што па апросе Смаргоньскага тэлеканалу большасьць жыхароў нашага горада супраць!"

Тэкст звароту да грамадства Беларусі ад Смаргонскай Моладзі БНФ, які будзе распаўсюджвацца спачатку ў нашым родным горадзе, а пасля ва ўсёй Заходняй Беларусі:

Наша Радзіма носіць сьветлае і чыстае імя – Беларусь. Наша Радзіма –
краіна сініх рэк і азёр. Беларусь – адзінае месца ў сьвеце, дзе яшчэ
засталіся амаль некранутымі ў першазданнай прыгажосьці лясы. Неба над
нашай зямлёю яснае, землі на нашай Бацькаўшчыны велічные, людзі ў
нашай краіне добрыя… Але можа так стацца, што мы згубім сьветлае імя,
сінія рэкі, добрых людзей… Аднойчы ледзьве не згубілі… 26 красавіка
1986 адбылася самая жудасная тэхнагенная катастрофа на Зямлі – у
Чарнобылі ўзарваўся атамны рэактар. Мільёны атручаных частіц захлынулі
наша паветра. А людзі клаліся спаць, людзі, стаміўшыся на працы,
марылі аб адпачынку… Марылі і не ведалі, ШТО да іх набліжаецца. А
набліжалася бяда, набліжаліся хваробы малых дзяцей, набліжалася
сьмерць жыхароў Беларусі… набліжалася хмара жахлівай будучыні! На
наступны дзень па тэлебачаньні паказвалі чарговы выступ кіраўніцтва
камуністычнай партыі, на радыё грала музыка "сацыялістычнага
рэалізму", у газэтах пісалі аб свіньнях і каровах... Ні слова, ні
літары аб здарэньні. А хмара ўжо набліжалася. Яна амаль праглынула
палову краіны, і жадала захапіць яе ўсю. Толькі праз некалькі дзён
беларусы ДАВЕДАЛІСЯ... даведаліся, і не паверылі. Не паверылі ў сваё
бясьсільле, не паверылі ў тое, што напалоханы... скончылі верыць
кіраўнікам. Трэба было ратаваць Радзіму, ратаваць самім, ратаваць без
чырвоных сьцягоў і партрэтаў Леніна, ратаваць пасапраўднаму... І
выратавалі! Але зь якімі стратамі? Сотні памерлі адразу, тысячы
"сышлі" потым…
Уявіце сабе: сёньня кіраўніцтва краіны нарэшце пабудуе АЭС у Астраўцы,
а заўтра вы прачнецеся і не будзеце ведаць – ісьці на працу ці хавацца
ў сутарэньні, бегчы ў краму ці ратаваць дзяцей, размаўляць з каханым
ці несьці фрукты ў шпіталь? Будучыня кожную хвіліну будзе пад
пагрозай. Здарыцца горшае, а Нам не скажуць, як гэта ўжо было 22 гады
таму. Мы будзем паміраць, а нам не скажуць чаму, за што? Так як не
сказалі, чаму зьніклі Захарэнка і Ганчар, чаму мы жывем так, а не
інакш? Урэшце, чаму мы не маем права голасу на сваёй Радзіме?
Сябры! Браты! Нам хопіць хвароб, нам хопіць дзесяцігодзьдзяў "палону
Чарнобыля"!!! Скажам НЕ АЭС на нашай Зямлі! Паверце, дзеці Нам будуць
удзячны!!!


версия для печати | прочтено 295 раз(а)


Рейтинг: Рейтинг статьи: Отлично (голосов: 1)
Ваша оценка:


Читайте также:
18.06.2008 Министерство культуры отклонило "бел-чырвона-белы" флаг
04.06.2008 Заключения по трем площадкам возможного размещения АЭС переданы в Администрацию президента
18.11.2007 Умер хоровой дирижер Виктор Ровдо
27.04.2007 В Беларуси начинают войну с «тарелками»?
16.03.2007 Мы ждем перемен
06.01.2007 Определен порядок списания пени гражданам за просрочку оплаты коммунальных услуг
06.01.2007 Управление делами президента обходится государству в четыре раза дороже, чем Академия наук
06.01.2007 С 1 января индивидуальные предприниматели не могут нанимать работников
06.01.2007 Зарплату начали платить натурой
06.01.2007 ИП попало под указ № 760
02.01.2007 С Новым Годом с новыми ценами на ЖКХ
18.04.2006 Сталкер Сергей