11 красавіка сябры Моладзі БНФ вырашылі прыхаваць вырваны крыж у гонар Расьціслава Лапіцкага. На месцы былога мемарыялу выбітнаму беларусу хлапцы пабачылі белыя "Жыгулі", пасажыры якіх у сьпешцы расьпільвалі рэшткі крыжу і паклалі іх у машыну. Апроч гэтага былі зламаныя апошнія дрэўцы.

Актывісты Моладзі БНФ са Смаргоні правялі акцыю да гадавіны сьмерці Кастуся Каліноўскага. У горадзе на дрэвах зьявіліся імправізаваныя шыбеніцы з надпісам "Пятля на шыі самасьвядомасьці. 22 сакавіка быў павешаны Кастусь Каліноўскі". Людзі змаглі ўбачыць "шыбеніцы" ў гарадзкім парку, ля чыгуначнага прыпынку, ля адной са школаў горада.