Актывісты Смаргонскай суполкі Моладзі БНФ працягваюць доўгатэрміновы маратон па вывешваньні нацыянальных сьцягоў у розных раёнах свайго гораду.
Гэтак 19 сакавіка чарговы бел-чырвона-белы штандарт зьявіўся над дахам аднаго з жылых будынкаў у гонар удзельніка антыкамуністычнага падпольнага вучнёўскага руху ў Смаргоні 1949-1950 гг Эдуарда Сташкевіча.

21 лютага з нагоды Міжнароднага дня Роднай мовы актывісты Моладзі БНФ са Смаргоні павіншавалі жыхароў гораду з гэтым сьвятам вывешваньнем бел-чырвона-белага сьцягу і распаўсюдам улётак з наступнымі пажаданьнямі:
У Смаргоні прайшла акцыя-марафон, прысьвечаная Дню Салідарнасьці. На працягу тыдня ў горадзе (на слупах, інфармацыйных дошках прызначаных для сьпісаў грамадзянаў ў вышуку, на чыгуначных і аўтапрыпынках) актывісты Моладзі БНФ распаўсюджвалі ўлёткі з тэкстам: "Пропал человек", на якіх былі фотаздымкі Ганчара, Захарэнкі, Красоўскага і Завадскага. Мінакі маглі даведацца, хто паказаны на ўлётках, чым займаўся, калі зьнік, куды зьвяртацца, калі ведаеш што-небудзь пра яго.