16 студзеня да пракурора Смаргонскага раёну быў выкліканы Алесь Дзергачоў, які кіруе штабам ініцыятыўнай групы Аляксандра Мілінкевіча ў Смаргонскім раёне. Пракурор Мікалай Маліноўскі прапанаваў яму азнаёміцца з афіцыйным папярэджаньнем. Гаворка ідзе аб недапушчальнасьці парушэньня закону, бо Алесь Дзергачоў займаецца выпускам бюлетэню "Наш Смаргонскі край", у якім адлюстроўваюцца пытаньні выбарчай кампаніі, а таксама вытрымкі з розных газэтаў і выступленьняў.
Алесь Дзергачоў па адукацыі юрыст і сам вельмі зьдзіўлены такім папярэджаньнем: "Я думаю, што гэта ўжо ад вялізнага страху робіцца. Яны ня ведаюць, што рабіць. Яны бачаць, што друкаваная прадукцыя выходзіць, яна законная, але яе трэба нейкім чынам прыкрыць. Запалохаць заснавальніка, напрыклад".