Сморгонь.org | О городе | Карта | Погода | Расписание поездов | Фото | Форумы | Чат | Почта
Сегодня 16 октября 2008

Крыж у гонар Расьціслава Лапіцкага ў Смаргоні (+фота)

Городские новости | moladz.pbnf.org | 9 апреля 2008     
У Смаргоні актывісты Моладзі БНФ ўсталявалі крыж і камень у гонар Расьціслава Лапіцкага, палымянага беларускага патрыёта, жыхара Смаргоншчыны.

Надпіс на крыжы перакладаецца з латыні як "Богу і Айчыне". Актывісты Моладзі БНФ плянуюць у хуткім часе высадзіць дрэвы, прыбраць тэрыторыю.







































Гістарычная даведка:
Расьціслаў Лапіцкі нарадзіўся 1 верасьня 1928 года ў вёсцы Касута на Віленшчыне ў сям'і праваслаўнага сьвятара.

Тут у 1944 годзе Расьціслаў упершыню ўлучыўся ў патрыятычны рух, запачаткаваны на Віленшчыне навучэнцамі Віленскай беларускай гімназіі і духоўнай семінарыі. Пры арыштах падпольшчыкаў таксама быў зьняволены - за перадрук і распаўсюджваньне ўлётак. Як малалетак, ён атрымаў тры гады турмы, старэйшы брат Алег - дзесяць.

Вярнуўшыся праз год па амністыі дахаты, юнак спачатку вучыўся ў Кабыльніку, а затым у Мядзельскай дзесяцігодцы. У Мядзеле Расьціслаў Лапіцкі і разгарнуў працу па стварэньні новай нелегальнай арганізацыі. Актыўнымі яго памочнікамі сталі Факунда Несьцяровіч з Юшкавічаў і Язэп Качарга з Качарог. Сваю пазіцыю Лапіцкі выказваў з юначым максімалізмам: «Калі ведаеш, што ў гэтай хаце заначуе вораг Беларусі - спалі хату, калі хлеб з гэтай нівы пойдзе ворагу Беларусі - зьнішчы яе».

Увосень 1949 года аўдавелая маці перабралася з сынам да родзічаў у Смаргонь. На новым месцы юнак ізноў пачаў шукаць тых, каму неабыякавы лёс Бацькаўшчыны. Назьбіралася паўтара дзесятка аднадумцаў. Лапіцкі - рослы, прыгожы, шчодра адораны прыроднымі задаткамі, з вострым розумам і палкім характарам - быў несумнеўным іх лідэрам. Пачалі з улётак. У вёсачцы над Вяльлёй уладкавалі невялікую друкарню і неўзабаве ў горадзе, нават на будынках райкама і міліцыі, забялелі расклееныя пракламацыі, і кожная скончвалася заклікам: «Сьмерць Сталіну!».

Высачыць патрыётаў, не абазнаных у канспірацыі, было няцяжка. Дый сам Расьціслаў не хаваў сваіх перакананьняў, асабліва на школьных уроках. Пад канец года яго арыштавалі. Тыднёвы допыт не вырваў прызнаньня, і юнак часова быў выпушчаны з вязьніцы. Паводле пастановы арганізацыі ён пакінуў Смаргонь і таемна вярнуўся на Мядзельшчыну. Але і там цяжка было знайсьці надзейны прытулак, бо людзьмі апанаваў страх - мядзельскіх падпольшчыкаў ужо выдаў здраднік, і чуткі пра арышты шырока разышліся па раёне. У Кабыльніку зьнясілены і хворы Расьціслаў ізноў быў схоплены эмгэбістамі. Гэтым жа часам ужо ішлі масавыя арышты і ў Смаргоні.
На допытах юнакоў і дзяўчат катавалі бязьлітасна. Хто вярнуўся жывым з канцлагераў, потым сьведчыў блізкім, што іголкі пад кіпці было не самае страшнае…

15 чэрвеня 1950 года ў Маладзечне адбыўся суд над патрыётамі - пераважна вучнямі 7-10 класаў Смаргонскай і Мядзельскай школ, некаторымі навучэнцамі з Менска. Іх абвінавачвалі не толькі ў «вражеской пропаганде», але і ў зьдзяйсьненьні тэрарыстычных актаў. Сьведчаньні Расьціслава Лапіцкага на судзе былі прамовамі-абвінавачаньнямі рэжыму. Ён гаварыў, як бальшавікі выгналі яго сям'ю зімою з хаты, як яны зьневажаюць за веру ў Бога, закрываюць цэрквы і касьцёлы, як прыніжаюць беларускую мову, як душаць людзей непамернымі падаткамі, даводзячы да самагубства.

Бальшыня падпольшчыкаў атрымала па 25 гадоў. Лапіцкага ж і Несьцяровіча як кіраўнікоў арганізацыі прысудзілі да пакараньня сьмерцю. Расьціслаў адмовіўся прасіць памілаваньня. Ён з абурэньнем заявіў: «Рабіце сваю чорную справу, мне вашае ласкі не трэба - можаце мяне забіваць. А я, колькі жыць буду, столькі буду вас усіх ненавідзець і буду вам шкодзіць праз увесь час!»

версия для печати | прочтено 757 раз(а)


Рейтинг: Рейтинг статьи: Хорошо (голосов: 6)
Ваша оценка:


Читайте также:
13.04.2008 Хто зьдзейсьніў акт вандалізму ў Смаргоні? (фота)
13.04.2008 Акт вандалізму ў Смаргоні! (фота + камэнтары)
23.03.2008 «Пятля на шыі самасьвядомасьці» - акцыя да гадавіны сьмерці Кастуся Каліноўскага (ФОТА)
20.03.2008 Сьцяг у гонар Эдуарда Сташкевіча ў Смаргоні (ФОТА)
22.02.2008 Міжнародны дзень Роднай мовы адсьвяткавалі ў Смаргоні (+фота)
16.02.2008 Акцыя Салідарнасьці 16 у Смаргоні (фота)
05.02.2008 Актывісты Моладзі БНФ са Смаргоні павіншавалі Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча (ФОТА)
02.02.2008 170-я ўгодкі Каліноўскага!!! (фота)
17.01.2008 Моладзь праводзіць акцыі салідарнасьці ў рэгіёнах (Фота)
16.01.2008 История, Культура, ОО
17.11.2007 BaSmA - 1 декабря 2007 года концерт в ГДК(Сморгонь), Презентация программы "Чёрная быль".
12.08.2007 Сморгонский агрегатный завод планирует выпустить в 2008 году 2 тыс. садоводческих тракторов