Сморгонь.org | Наш город | Погода | Расписание поездов | Карты | Фото | Форумы | ЧАТ | Почта | Гороскоп
Сегодня 7 октября 2008

Шульжыцкага прызналі вінаватым, але не асудзілі

Городские новости | Радыё Свабода | 30 июля 2007     
Скончыўся паўторны суд над 19-гадовым актывістам са Смаргоні Ўладзімерам Шульжыцкім. У траўні міліцыянты затрымалі яго за тое, што ён раскідваў у паштовыя скрынкі самаробную рэкляму Радыё Свабода. Сёньня суд прызнаў Шульжыцкага вінаватым, але не асудзіў. Судзья Аляксандар Дзямешчык патлумачыў, што скончыўся трохмесячны тэрмін, на працягу якога Шульжыцкі можа быць прыцягнуты да адказнасьці за правапарушэньне.
Сёньня судзьдзя А.Дзямешчык дапытаў двух міліцыянтаў, Але ні слова аб хадайніцтвах Шульжыцкага. Нагадаю, ён патрабаваў, каб суд удакладніў, хто і зь якой мэтай тэлефанаваў са службовага тэлефона РАУС і запрашаў яго прыйсьці наладзіць прымач.
Шульжыцкі зноў настойваў на тым, што супраць яго была ўчынена правакацыя й патрабаваў, каб задаволілі яго хадайніцтва. Судзьдзя палічыў, што гэта не датычыць справы й не задаволіў яго.
Вось што пасьля абвяшчэньня прысуду сказаў нашаму радыё Уладзімер Шульжыцкі:
Шульжыцкі: “Ды ўсё зразумела – гэта палітычны заказ. Гэта я тады яшчэ не здагадаўся навошта мяне затрымлівалі. Цяпер я псіхалягічна гатовы да ўсяго. Вядома, усё гэта непрыемна, але што зробіш. Калі трэба будзе, то яшчэ пазмагаюся”.
На працэсе ўвесь час прысутнічаў смаргонскі праваабаронца Алесь Дзергачоў. Ён зьвярнуў увагу на тое, што ніводзін са сьведкаў ня здолеў узгадаць, якія канкрэтныя словы казаў Шульжыцкі, і чаму іх палічылі лаянкай, а таксама на тое, што ў судзе зьявіліся сьведкі, якіх Шульжыцкі ня бачыў побач з домам, дзе яго затрымалі.

Дзергачоў: “Нежаданьне дакапацца да ісьціны. Вось толькі фармальную частку выканаць, а болей ня важна, што чалавек заяўляе, што супраць яго была ўчынена правакацыя. Судзьдзя адказвае, што гэта ня мае дачыненьня да справы. Ён не зацікаўлены выкрываць правакацыю”.
У траўні міліцыянты затрымалі Ўладзімера Шульжыцкага за тое, што ён раскідваў у паштовыя скрынкі самаробную рэкляму Радыё Свабода. На паперках ён дапісваў свой тэлефон і раіў зьвяртацца па дапамогу тым, хто ня здолее сам наладзіць прымач на хвалі радыё.
Аднойчы нехта затэлефанаваў і пакінуў адрас. Калі Шульжыцкі прыйшоў на той адрас, побач зь дзьвярыма кватэры яго чакалі міліцыянты. Супраць яго склалі пратакол за тое, што ён нецэнзурна лаяўся.
Судзьдзя Аляксандар Квяткевіч апраўдаў Шульжыцкага з-за адсутнасьці правапарушэньня.
З гэтым рашэньнем не пагадзілася смаргонская пракуратура й абскардзіла рашэньне.
Судзьдзя Гарадзенскага абласнога суду І.Собалеў задаволіў скаргу Смаргонскай пракуратуры й накіраваў адміністрацыйную справу на перагляд ізноў у Смаргонскі суд.
І вось сёньня, ужо ў паўторным судзе Аляксандар Шульжыцкі быў прызнаны вінаватым.

Міхал Карневіч

версия для печати | прочтено 1611 раз(а)


Рейтинг: Рейтинг статьи: Приемлемо (голосов: 3)
Ваша оценка:


Читайте также:
06.08.2007 Поражение в Сморгони не помешало футболистам БАТЭ сохранить лидерство в чемпионате Беларуси
30.07.2007 В Сморгонском районе раскрыто двойное убийство, совершенное более 6 лет назад
19.07.2007 В заброшенных домах обнаружены винтовки времен Второй мировой войны
17.07.2007 Мілінкевіч наведвае Смаргонь, Ашмяны й Астравец
31.05.2007 Смаргонь: судзяць за рэкляму Радыё Свабода
27.04.2007 У. Шульжыцкі праехаў 40 км на ровары на «Чарнобыльскі шлях»
26.04.2007 У Смаргоні судзяць мінака, які распаўсюджваў абвесткі з хвалямі Радыё "Свабода"
16.04.2007 У Смаргоні будзе ўстаноўлена мемарыяльная дошка заслужанаму дзеячу культуры Беларусі Аляксандру Дзяругу
15.04.2007 Дебют в высшей лиге. 2:1
28.03.2007 Бывший командир Сморгонского погранотряда приговорен к 14 годам лишения свободы
22.12.2006 Начальніка падатковай інспэкцыі асудзілі за хабарніцтва
09.05.2006 Выставка
 
MoulDer (12 августа 2007)
Беспредел властей