Сморгонь.org | Наш город | Погода | Расписание поездов | Карты | Фото | Форумы | ЧАТ | Почта | Гороскоп
Сегодня 8 сентября 2008

У. Шульжыцкі праехаў 40 км на ровары на «Чарнобыльскі шлях»

Городские новости | Радыё Свабода | 27 апреля 2007     
«Даверлівасьць падвяла...»
Карэспандэнт: «Уладзімер, гэтая спроба прыцягнуць вас да адказнасьці першая?»
Шульжыцкі: «Так, першая. Але перад Днём Волі мяне таксама шукалі. Я тады яшчэ ў смаргонскім ПТВ прыборабудаваньня вучыўся. Зрэшты, тады ўсім бацькам тэлефанавалі дахаты выкладчыкі, каб нікуды не адпускалі дзяцей.
Канечне, ад такога псыхозу было страшна. На прэзыдэнцкія выбары ў Менск не паехаў, таксама вельмі баяўся. Ну, а як скончыў вучэльню, дыплём атрымаў, то ўжо страх невялікі».
Карэспандэнт: «Можаце выказаць меркаваньні, як апэратыўнікі выйшлі на ваш сьлед?»
Шульжыцкі: «Я, напэўна, занадта даверлівы. На кожным аркушыку пазначаў свой нумар тэлефона: калі ў кагосьці ўзьнікнуць складанасьці з настройкай, то можна тэлефанаваць, і я дапамагу, бо амаль усе савецкія прымачы ведаю.
У адзін такі дзень я ішоў на працу, і мне затэлефанаваў чалавек. Папрасіў зайсьці, дапамагчы з настройкай. Даў адрас. Я, натуральна, пайшоў. І зусім забыўся, што будзе «Чарнобыльскі шлях», а так бы скеміў, што, хутчэй за ўсё, ловяць (перад Днём Волі дык дні тры я хаваўся)…
Перад самымі дзьвярыма па ўказаным адрасе мяне чакаў участковы яшчэ зь нейкім міліцыянтам. Заявілі, што ў гэтым пад’езьдзе зьдзейсьнены кватэрны крадзеж і яны правяраюць нібыта ўсіх.
Я ім паказаў пашпарт, усе свае дакумэнты, якія меў пры сабе. Гэтага аказалася недастаткова, і давялося ехаць у пастарунак. Там ужо я даведаўся, што нецэнзурна лаяўся на мінакоў, не рэагаваў на заўвагі міліцыі, за што і правёў ноч у камэры».
Карэспандэнт: «Пра самвыдат у пратаколе не пісалі?»
Шульжыцкі: «Канечне, пра гэта ніхто і ня згадваў. Калі чытаў матэрыялы справы, нідзе гэтыя лісткі не праходзяць».

Круці пэдалі — пасьпееш на акцыю
Карэспандэнт: «Калі вы ўжо згадалі пра «Чарнобыльскі шлях», то, ведаю, у Менск дабіраліся з прыгодамі...»
Шульжыцкі: «Так, патрапіў даслоўна пад самы «Чарнобыльскі шлях», пад самы пачатак. Атрымалася, што мяне з суду выпусьцілі дзесьці ў 11.15. А ў 11.30 адыходзіў апошні цягнік, якім бы я мог пасьпець на «Чарнобыльскі шлях».
Але кілямэтры два да таго прыпынку — і я, вядома, не пасьпеў. Таму да Маладэчна ехаў на ровары. Гэта сорак кілямэтраў. Крыху больш чым за дзьве гадзіны даехаў. А ўжо з Маладэчна ў Менск заехаў на электрычцы».
Карэспандэнт: «Уладзімер, што вас увогуле падштурхнула браць на сябе выдаткі, распаўсюджваць самаробныя ўлёткі з хвалямі Свабоды?»
Шульжыцкі: «Выдаткі тут невялікія, найбольш часу проста пайшло. Я ў кампутарах ня вельмі разьбіраюся, але як мог ва «Ўордзе» зрабіў таблічкі, напісаў надпісы з хвалямі. Потым аднес да чалавека, які дапамог гэта ўсё размножыць».
Карэспандэнт: «Іншымі словамі, бракуе ў рэгіёнах крыніцаў інфармацыі?»
Шульжыцкі: «Ясна, не хапае. Што цяпер людзі ведаюць? Была газэта «Свабода», якую я разносіў. І тое яна ўжо не прыходзіць. «Народную волю» калі хтосьці й выпісвае, то на ўсю маю акругу, можа, чалавекі два‑тры. Дый тое людзі, якія хочуць, абсалютна ня ведаюць, дзе на яе падпісацца і як».

Ад лукашыста — да дэмакрата
Карэспандэнт: «Можаце ўвогуле сказаць, хто паўплываў на вашы перакананьні?»
Шульжыцкі: «Да дзясятай клясы я ўвогуле быў шчырым лукашыстам. Але, паціху слухаючы Радыё Свабода, пачаў зьмяняць перакананьні. Канчаткова пераламаўся якраз перад леташнімі прэзыдэнцкімі выбарамі.
Пайшоў да Дзергачова, прапанаваў свае паслугі... Аляксандар Дзергачоў — гэта наш смаргонскі праваабаронца. Калісьці выйграў справу ад імя ААН супраць нашых смаргонскіх уладаў.
Увогуле ў Смаргоні ён даволі знакаміты чалавек. Якраз перад выбарамі ён раскідваў самвыдат «Права на волю», «Наш смаргонскі край». І ў гэтых газэтах, таксама, як і я цяпер, даваў свой нумар тэлефона. Перад выбарамі я ўжо раскідваў улёткі за Мілінкевіча, потым зьявілася газэта «Свабода».
Да «Джынсавага фэсту» займаўся пераважна гэтым. А перад самымі выбарамі ў мясцовыя саветы Дзергачоў прапанаваў мне вылучыць сваю кандыдатуру».
Карэспандэнт: «Як людзі рэагавалі, калі бачылі такога юнага кандыдата?»
Шульжыцкі: «Па‑рознаму рэагавалі. Хтосьці перад носам зачыняў дзьверы. Хтосьці гэта вітаў — маўляў, даўно пара зьмяніць уладу. Тады, праўда, яшчэ ня ведалі другога кандыдата, таму я расказваў і пра яго таксама, праводзіў падвойную агітацыю.
Дарэчы, нават толкам ня ведаю ягонага прозьвішча: у адной улётцы напісана Жлоба, у іншай — Жлаба. Інжынэр‑тэхноляг з агрэгатнага заводу, смаргонскага трактарнага. Кандыдат ад улады. Яго ў твар я ўвогуле ніводнага разу ня бачыў. Але магу сказаць, што я правёў нашмат большую працу, чым ён.
Сам зьбіраў за сябе подпісы, усю сваю акругу абышоў, 1040 чалавек, са сваімі ўлёткамі. Мяркую, калі ўлічваць узрост і ўсё астатняе, у мяне мусіла быць працэнтаў пяцьдзясят. Налічылі 70 на 30 — на яго карысьць».

«Засьвяціўся» — будзь палітыкам
Карэспандэнт: «Пачынаючы актыўную палітычную дзейнасьць у такім маладым узросьце, разумееце, што гэта ў беларускіх умовах мае сваю спэцыфіку?»
Шульжыцкі: «Канечне, гэта даволі небясьпечна. Але павінен быць чалавек, які гэтым займаўся б. Іншых такіх людзей у маім асяродку няма. Сяк‑так, натуральна, падтрымліваюць некаторыя знаёмыя. Але яны могуць толькі пажадаць удачы, падзякаваць за тое, што прынес «Народную волю» ці дапамог настроіцца на «Свабоду».
Але ўсяго астатняга людзі баяцца. Яшчэ раз паўтару: свой выбар я зрабіў, калі пайшоў да Дзергачова. Потым ужо былі выбары, і гэта быў самы час, калі я «засьвяціўся». І калі цяпер параўноўваць з выбарамі, то гэта ўжо ня так страшна».

версия для печати | прочтено 2246 раз(а)


Рейтинг: Рейтинг статьи: Плохо (голосов: 1)
Ваша оценка:


Читайте также:
17.07.2007 Мілінкевіч наведвае Смаргонь, Ашмяны й Астравец
31.05.2007 Смаргонь: судзяць за рэкляму Радыё Свабода
26.04.2007 У Смаргоні судзяць мінака, які распаўсюджваў абвесткі з хвалямі Радыё "Свабода"
16.04.2007 У Смаргоні будзе ўстаноўлена мемарыяльная дошка заслужанаму дзеячу культуры Беларусі Аляксандру Дзяругу
15.04.2007 Дебют в высшей лиге. 2:1
28.03.2007 Бывший командир Сморгонского погранотряда приговорен к 14 годам лишения свободы
22.12.2006 Начальніка падатковай інспэкцыі асудзілі за хабарніцтва
09.05.2006 Выставка
30.04.2006 Клубу OASIS - 8 лет!
17.04.2006 Начальнік раённай падатковай інспэкцыі затрыманы за хабар
15.04.2006 Праз восем дзён надыйдзе красавік…
07.04.2006 Актывісты "Зубра" ў Смаргоні не выходзяць з кватэры, баяцца затрыманьня
 
Валерий А.Дмитриев (30 апреля 2007)
Сморгонцам и Александру Дергачеву Привет!
Валерий А. Дмитриев
Москва